25 чэрвеня 2024 г. Споўнілася 119 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пятра Усцінавіча Броўкі! З гэтай нагоды ўдзельнікі народнага клуба творчых сустрэч Муза завіталі на радзіму паэта, у в. Пуцілкавічы. Вельмі насычаную і цікавую экскурсію правяла нам Таццяна Анатольеўна Пахолак, расказала пра жыццёвы і творчы шлях земляка, пра гісторыю нашых мясцін. Члены клуба «Муза» разбаўлялі аповед дэкламацыяй вершаў Пятра Усцінавіча. Потым пілі гарбату з пірагамі прама на палянцы ля сядзібы, адзначалі сапраўдны Дзень нараджэння. На нашай паэтычнай Ушаччыне як нідзе зашмат месц, дзе трэба бываць аматарам сучаснай літаратуры і людзям, якія яе ствараюць на месцах. Паездка спадабалася і мыплануем у наступным годзе адзначыць на сядзібе 120 год паэта.

Прокрутить вверх